Home1
Home1
Home1

ВИТЕБСКИЙ ВЕРНИСАЖ — 2024
пройдет с 9 по 15 июля 2024 года. Приглашаются — авторы оригинальных произведений искусства и сувенирной продукции. Приём заявок начинается 22 мая.

Учреждение культуры
«Музей «Витебский центр современного искусства»

Музей «Витебский центр современного искусства» (ВЦСИ) был создан 1 февраля 1998 года.
ВЦСИ – это открытое пространство, созданное для развития современного искусства различных направлений.
В коллекцию ВЦСИ входят живопись, графика, скульптура, фотография современных авторов, представляющих новейшие тенденции развития искусства.

 
 
Home1
Home1
Home1
Home1
Home1
18 мая – Міжнародны дзень музеяў 🎉

Запрашаем адзначыць гэтае свята разам з намі!

Мы падрыхтавалі для вас цікавую экскурсію па Васкрасенскай вуліцы. Менавіта тут у 1913 годзе быў пабудаваны шыкоўны асабняк Ізраіля Вішняка – дом, які ўвайшоў у гісторыю як Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, як месца працы Марка Шагала і Казіміра Малевіча і месца стварэння славутага УНОВІСа.

Але Васкрасенская вуліца цікава не толькі авангардам, хоць і стала знакамітай дзякуючы яму.
Падчас экскурсіі мы распавядзем пра раён Заручаўе, дзе склалася вуліца, пра Васкрасенскую царкву, якая дала ёй назву, і пра жыхароў наваколля - суседзяў Ізраіля Вішняка.

Сустракаемся ў суботу а 15-й гадзіне каля Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Васкрасенкая, 10 (Марка Шагала, 5а).

Самых стойкіх пасля экскурсіі па вуліцы запрашаем на экскурсію па Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Удзел у экскурсіях па Васкрасенскай і па музеі бясплатны!

Таксама 18 мая бясплатна можна наведаць арт-прастору “Талстога, 7” і выставачныя залы на Фрунзэ, 11 і Белабародава, 5.
8 мая 2024 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале  Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”.

Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна.

Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.
Сёння, 3 мая, а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”.

Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.

Куратар выставачнага праекта, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Віктар Нікалаеў падкрэслівае: “Мы прадстаўляем гледачу работы, створаныя пад мірным небам Беларусі. Тэмы, тэхнікі, матэрыялы разнастайныя, але ўсіх аб’ядноўвае разам жыццесцвярджальная светлая любоў да роднага краю…”

Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.
Запрашаем на аўтарскаю экскурсію па выставе “Квантавая семіётыка. Здабыванне новай рэальнасці” мастака Алекса Ганчарэнкі!

30 красавіка а 17-й гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. 

Уваход вольны! 

На відэа @alex.goncharenko расказвае пра сваю работу “Формула чорнага квадрата Малевіча”, прысвечаную стагоддзю Баўхаўзa.
Традыцыйнае відэазапрашэнне ад Наталлі Ігараўны на апошнюю лекцыю сезона!

@leonta55ster 

Запісацца можна ў дырэкт, не прапусціце)
Курс лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»

Лекцыі чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster

27 красавіка а 15-й гадзіне адбудзецца апошняя лекцыя сезона.

6 лекцыя: Фэшн-плакат як стыль жыцця. Актуальныя трэнды і традыцыі.

На майстар-класе створым фэшн-постэр. Будзем выкарыстоўваць тэхніку сілуэтных трафарэтаў, калаж і аўтарскую графіку.

Майстар-клас адбудзецца адразу пасля лекцыі.

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).

Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!

Наши филиалы

Музей истории Витебского народного художественного училища
210015, г. Витебск, ул. М. Шагала, 5а, тел.: 8 (0212) 68-01-25

Выставочный зал /Белобородова,5/
210015, г. Витебск, ул. Генерала Белобородова, 5 тел.: 8 (0212) 22-48-94

Выставочный зал /Фрунзе, 11/
210023, г. Витебск, пр-т Фрунзе, 11 тел.: 8 (0212) 61-74-55

Арт-пространство «Толстого, 7»
210026, г. Витебск, ул. Толстого, 7, тел.: 8 (0212) 61-74-55

Музей фотографии имени Сигизмунда Юрковского
210026, г. Витебск, ул. Толстого, 7, тел.: 8 (0212) 61-74-55

Home1

Выставочный зал
на ул. Генерала Белобородова

Home1

Музей истории Витебского народного художественного училища

 

Home1

Арт-пространство
«Толстого, 7»

Home1

Выставочный зал
на проспекте Фрунзе, 11

Home1

Музей фотографии имени Сигизмунда Юрковскогоe

Home1

Адрес

Витебск, ул. М.Шагала, 5а

Звоните

+ 375 212 68 01 25

Пишите

artvitebsk1998@gmail.com

Директор

* * *

Тел.: 8 0212 68 01 27

Сообщение с сайта

2 + 14 =

ФОРМА ОБРАТНОЙ СВЯЗИ

Здесь вы можете написать свои пожелания и предложения о работе ВЦСИ

Русский